На главную

О проекте пользователям | Размещение рекламы | Участие в дисконтной программе

Каталог
предприятий
Акции,
новинки
Статьи,
обзоры
Интернет-магазины
Справка Популярные
разделы
Дисконтная
программа
Интернет-магазины
Всё для свадьбы и корпоративов
Прокат
Туризм и отдых
Автозапчасти
Мебель и интерьер
Автоуслуги, автосервис
Активный отдых
Бытовые услуги
Бытовая и компьютерная техника
Детский мир
Коммуникации
Магазины одежды и обуви
Медицинские центры и услуги
Недвижимость
Образование, курсы
Ремонт бытовой техники, одежды, изделий
Авто - продажа, салоны
Рестораны, кафе, клубы
Специализированные магазины
Строительство и ремонт
Торговые центры, рынки и магазины
Товары для спорта и активного отдыха
Транспортные услуги
Финансовые и юридические услуги
Фитнес и красота
Прочее




Польскі горад Гдыня запрашае да сябе беларускую моладзь на бясплатныя навучальныя візіты

«Навучальныя візіты ў Гдыні» - праект, у рамках якога маладыя людзі з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская вобл.) могуць наведаць Гдыню (Паморскае ваяводства, Польшча) ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.
 
Арганізатары анансуюць патэнцыйным удзельнікам, што навучальныя візіты дадаць магчымасці:
- пазнаёміцца з Польшчай — упершыню альбо бліжэй,
- пабачыць уладу, бізнэс і СМІ праз розныя пункты гледжання,
- наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы,
- зразумець практычую дзейнасць ў польскіх арганізацыях,
- адчуць польскую культуру і гісторыю,
- вывучыць трохі польскай мовы праз жывыя размовы.
 
Фундатар праекту — гарадскі савет горада Гдыні.
 
Профіль удзельнікаў навучальнага візіту:
- ўзрост 18+
- актыўныя і ініцыятыўныя
- студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі мясцовых НДА
- грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі
- (толькі жыхары Калінінградскай вобл.)
- вольна валодаюць рускай мовай
 
Мэта праекта — паказаць дэлегатам развіццё Польшчы ад моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну.
 
Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.
 
Удзельнікам прапануецца ў рамках праекту:
 
- пакрыццё коштаў праезду да Гдыні і вяртання дамоў
- пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне
- усе выдаткі, звязаныя з мерапрыемствамі праграмы
- падтрымка ў атрыманні шэнгенскай візы
 
Працоўная мова праекту — руская. Падача заявак і ўдзел у візыце — бясплатныя.
 
Восенню 2014 года запланавана два навучальных візіты ў Гдыні ў датах:
 
13 – 24 кастрычніка 2014 г.
 
24 лістапада – 5 снежня 2014 г.
 
Кандыдаты павінны запоўніць анкету-заяўку праз форму Google: http://goo.gl/1YTxKr
 
Апошні тэрмін прыёму заявак: 11 ліпеня 2014 г.
 
«Цэнтр супрацоўніцтва моладзі» (Centrum Współpracy Młodzieży) ў Гдыні – польская недзяржаўная і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідарамі грамадскіх арганізацый і моладзевых груп у Польшчы ды іншых краінах. Галоўная місія Цэнтру — падтрымка развіцця дэмакратычнага і адкрытага грамадства як у Польшчы, так і за яе мяжой.
 
Крыніца: generation.by


Все разделы скидок, акций, новинок

© ООО «РенессансМедиа» 2005-2018 О проекте пользователям | Размещение рекламы | Участие в дисконтной программе | Контакты