На главную

О проекте пользователям | Размещение рекламы | Участие в дисконтной программе

Каталог
предприятий
Акции,
новинки
Статьи,
обзоры
Интернет-магазины
Справка Популярные
разделы
Дисконтная
программа
Интернет-магазины
Всё для свадьбы и корпоративов
Прокат
Туризм и отдых
Автозапчасти
Мебель и интерьер
Автоуслуги, автосервис
Активный отдых
Бытовые услуги
Бытовая и компьютерная техника
Детский мир
Коммуникации
Магазины одежды и обуви
Медицинские центры и услуги
Недвижимость
Образование, курсы
Ремонт бытовой техники, одежды, изделий
Авто - продажа, салоны
Рестораны, кафе, клубы
Специализированные магазины
Строительство и ремонт
Торговые центры, рынки и магазины
Товары для спорта и активного отдыха
Транспортные услуги
Финансовые и юридические услуги
Фитнес и красота
Прочее
Топ-5 смартфонов стоимостью до 400 рублей
Многие считают, что за 400 рублей нормальный смартфон не купишь....
Новинки от Microsoft: Lumia 950/950 XL, Surface 4 Pro и Surface Book
В последние годы Microsoft существенно...
Самые интересные и ожидаемые гаджеты 2015 года
Войны, кризисы, волнения ― на первый взгляд, все это...
Как выбрать нетбук?
Без компьютера как без рук? Как я вас понимаю!.. И не говорите, что не понимаю - прекрасно...
Какие объекты возвели и сдали в Минске в 2017 году?
Год 2017-й выдался достаточно скромный на новые знаковые...




Выйшла першая клавіятура з падтрымкай беларускай мовы для iOS

Свята ў беларускамоўных уладальнікаў iPhone ды iPad. 

Кампанія Apple афіцыйна дагэтуль не падтрымлівае беларускую мову ў iOS, і  беларускамоўныя ўладальнікі яе модных дэвайсаў доўгі час былі пазбаўленыя магчымасці без хітрыкаў пісаць у мабільных дадатках. Хто-ніхто нават называў гэта галоўнай праблемай беларускамоўных. Але сёння праблема вырашылася.

 

Не гледзячы на збор подпісаў пад адмысловай петыцыяй і мноства зваротаў ад карыстальнікаў, падтрымка беларускай мовы, на жаль, не з'явілася і ў новай восьмай версіі аперацыйнай сістэмы, але кампанія Apple дазволіла іншым распрацоўнікам ствараць клавіятуры для iOS. Гэтай магчымасцю адразу ж скарысталіся вытворцы папулярных альтэрнатыўных віртуальных клавіятур для Android, якія яшчэ ўвесну пачалі падрыхтоўку версій сваіх аплетаў для iOS. У першых дадатковых клавіятурах, якія былі даступныя ў дзень, калі iOS8 атрымала публічны рэліз, мультымоўнасць амаль адсутнічала. Але сітуацыя змяняецца.
 
Кампанія KeyPoint Technologies апублікавала 23 верасня ў AppStore сваю папулярную клавіятуру Adaptxt, якая падтрымлівае болей за 90 моваў свету, у тым ліку беларускую. На гэты момант аплет распаўсюджваецца бясплатна.
 
Асаблівасцю Adaptxt з'яўляецца не толькі мультымоўнасць, клавіятура адсочвае дадаткі, у якіх піша карыстальнік, і прагназуе словы, каб такім чынам паскорыць напісанне. Таксама Adaptxt дае магчымасць змяняць тэму ўласнага афармлення, выкарыстоўвае каля 50 спецыялізаваных слоўнікаў і дазваляе іншую кастамізацыю.

Як дадаць клавіятуру беларускай мовы у iPhone або iPad
 
    1. Спачатку неабходна абнавіць версію аперацыйнай сістэмы да iOS8, якая патрабуе як мінімум iPhone 4s, iPad 2 або iPad mini.
    2. Інсталяваць з Appstore клавіятуру Adaptxt.
    3. Знайсці ў наладках аплета Adaptxt пункт Add-on manager і спампаваць клавітуру «Беларуская»
    4. Зайсці ў наладкі клавіятураў iOS: Setting>General>Keyboard>Keyboards>Add New keyboard і дадаць клавіятуру Adaptxt
    5. Дазволіць клавіятуры неабходны ёй доступ: Setting>General>Keyboard>Keyboards>Keyboard -Adaptxt: Allow Full Access.
 
Аўтар: Ягор Качын
Крыніца: generation.by
 
Следите за новостями в наших группах в социальных сетях "Вконтакте" и Facebook.


Все разделы скидок, акций, новинок

© ООО «РенессансМедиа» 2005-2018 О проекте пользователям | Размещение рекламы | Участие в дисконтной программе | Контакты